Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2016, 14:29

Футбалісты сталічнага "Дынама" сустрэнуцца з брэсцкімі аднаклубнікамі ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі, БАТЭ супраць "Мінска"

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках жараб'ёўкі розыгрышу Кубка Беларусі па футболе вызначыліся пары чвэрцьфіналістаў турніру, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

У 1/4 фіналу згуляюць "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Слуцк", "Дынама-Мінск" - "Дынама-Брэст", "Гомельчыгтранс" - "Шахцёр" (Салігорск), "Мінск" - БАТЭ (Барысаў).

На гэтай стадыі розыгрышу мацнейшы будзе вызначаны па выніках двухматчавага процістаяння. Сустрэчы адбудуцца ў сакавіку 2017 года.

Дзеючым уладальнікам ганаровага трафея з'яўляецца жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", футбалісты якога ў маі 2016 года ў фінале па пенальці абыгралі барысаўскі БАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі