Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2017, 10:42

Футбалісты "Шахцёра" перамаглі "Віцебск", мінскае "Дынама" не здолела справіцца са "Славіяй"

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар футбольнага чэмпіянату Беларусі салігорскі "Шахцёр" замацаваўся на першым месцы ў турнірнай табліцы, атрымаўшы перамогу на выездзе над "Віцебскам", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак 26-га тура салігорскія футбалісты пачалі вельмі моцна і ўжо ў дэбюце двойчы паразілі вароты гаспадароў. На 3-й мінуце лік адкрыў Аляксей Янушкевіч, а праз 10 мінут вызначыўся Дзяніс Лапцеў. У канцы другога тайма Кірыл Вяргейчык скараціў разрыў у ліку - 1:2.

Пасля гэтай перамогі ў актыве "Шахцёра" стала 59 ачкоў, а ў ідучага другім мінскага "Дынама" на 3 балы менш. Мінчане 22 кастрычніка не здолелі перамагчы на сваім полі аднаго з аўтсайдараў цяперашняга першынства мазырскую "Славію" - нічыя (0:0). Барысаўскі БАТЭ, у якога 54 ачкі, можа апярэдзіць дынамаўцаў, калі пераможа 23 кастрычніка ў гасцях магілёўскі "Днепр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі