Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2019, 16:32

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" атрымалі медалі і пачалі падрыхтоўку да сезона

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэбраныя прызёры чэмпіянату Беларусі-2018 футбалісты салігорскага "Шахцёра" сёння пачалі падрыхтоўку да новага сезона. А напярэдадні ігракам і трэнерам каманды былі ўручаны медалі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Шахцёра".

Першы вучэбна-трэніровачны збор падапечныя Сяргея Ташуева праводзяць у Мінску, а потым адправяцца на зборы ў Турцыю. На першым з іх, які пройдзе з 17 да 31 студзеня, гарнякі плануюць правесці 4 кантрольныя матчы: 19 студзеня з венгерскім "Уйпештам" з Будапешта, 25 студзеня з харвацкім "Хайдукам" са Спліта, 30 студзеня з балгарскай "Вітошай" і чэшскім клубам "Славацка". У час другога збору (4-18 лютага) "Шахцёр" таксама правядзе 4 спарынгі: 6 лютага з расійскім "Арэнбургам", 13 лютага з латвійскім "Спартаком" з Юрмалы і расійскім "Рубінам" з Казані, 17 лютага з украінскай "Александрыяй". Трэці трэніровачны збор салігорскія футбалісты правядуць з 23 лютага па 7 сакавіка таксама ў Турцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі