Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2016, 11:17

Футбалісты "Порту" і "Севільі" сталі апошнімі ўдзельнікамі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партугальскі "Порту" і іспанская "Севілья" заваявалі дзве апошнія пуцёўкі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным туры спаборніцтваў у групе G "Порту" разграміў на сваім полі лідзіруючую каманду англійскі "Лестэр" з лікам 5:0. Дацкі "Капенгаген", які ў выпадку паражэння партугальцаў выходзіў бы ў плэй-оф чэмпіёнскай Лігі, перамог у гасцях аўтсайдара турніру бельгійскі "Бруге" - 2:0. Такім чынам, чэмпіён Даніі застаўся на 3-м месцы і атрымаў права выступіць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Падагульняючае становішча: "Лестэр" - 13 ачкоў (розніца мячоў - 7-6), "Порту" - 11 (9-3), "Капенгаген" - 9 (7-2), "Бруге" - 0 (2-14).

Лёс другой пуцёўкі ў 1/8 фіналу ў квартэце Н вырашаўся ў Францыі ў матчы "Ліёна" і "Севільі". Госці дабіліся патрэбнага для сябе рэзультату - 0:0, пакінуўшы французскі клуб на 3-м месцы. У Турыне італьянскі "Ювентус", што датэрмінова забяспечыў сабе пропуск у 1/8 фіналу, перайграў харвацкае "Дынама" з Заграба з лікам 2:0. Падагульняючае становішча: "Ювентус" - 14 (11-2), "Севілья" - 11 (7-3), "Ліён" - 8 (5-3), "Дынама" - 0 (0-15).

Маскоўскі ЦСКА ў паядынку 6-га тура каманд групы Е на лонданскім стадыёне "Уэмблі" супраць "Тотэнхэма" апошні раз гуляў пад кіраўніцтвам Леаніда Слуцкага, якога ў хуткім часе павінен змяніць беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. На 33-й мінуце Алан Дзагоеў вывеў масквічоў наперад, але потым гаспадары поўнасцю захапілі ініцыятыву і перамаглі 3:1, пакінуўшы ЦСКА па-за еўракубкаў. У Леверкузене нямецкі "Баер" атрымаў упэўненую вікторыю над "Манака" - 3:0. Падагульняючае становішча: "Манака" - 11 (9-7), "Баер" - 10 (8-4), "Тотэнхэм" - 7 (6-6), ЦСКА - 3 (5-11).

Лідары групы F мадрыдскі "Рэал" і дортмундская "Барусія" сустракаліся ў іспанскай сталіцы і не выявілі пераможцу - 2:2. У Варшаве польская "Легія" перамагла партугальскі "Спортынг" з Лісабона 1:0 і заняла 3-е месца. Падагульняючае становішча: "Барусія" - 14 (21-9), "Рэал" - 12 (16-10), "Легія" - 4 (9-24), "Спортынг" - 3 (5-8).

Усе ўдзельнікі 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі: "Арсенал" (Лондан, Англія), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Баварыя" (Мюнхен, Германія), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія), "Баер" (Леверкузен, Германія), "Манака" (Францыя), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Лестэр" (Англія), "Ювентус" (Турын, Італія), "Барселона" (Іспанія), "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Напалі" (Італія), "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія), "Севілья" (Іспанія), "Порту" (Партугалія).

Каманды "Лудагорац" (Балгарыя), "Бешыкташ" (Стамбул, Турцыя), "Барусія" (Менхенгладбах, Германія), "Растоў" (Расія), "Тотэнхэм" (Лондан, Англія), "Легія" (Варшава, Польшча), "Капенгаген" (Данія), "Ліён" (Францыя), што занялі трэція месцы ў групах Лігі чэмпіёнаў, прадоўжаць выступленні ў 1/16 фіналу другога па значнасці кантынентальнага турніру - Лізе Еўропы, у якім заключныя сустрэчы групавога раўнда адбудуцца сёння вечарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі