Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2017, 12:50

Футбалісты Партугаліі згулялі ўнічыю з Мексікай, чылійцы перамаглі Камерун у Кубку канфедэрацый

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Партугаліі не змаглі абыграць мексіканцаў у розыгрышы Кубка канфедэрацый, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю - 2:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя чэмпіёны Еўропы ў сваім стартавым паядынку групы А на полі "Казань Арэны" двойчы вялі ў ліку - 1:1 і 2:0, але мексіканцы абодва разы змаглі адыграцца, прычым другі гол яны забілі на 2-й кампенсаванай мінуце другога тайма. У гэтай сустрэчы аргенцінскі рэферы Нестар Пітана адмяніў гол партугальцаў пасля кансультацыі з відэаарбітрам, які паведаміў, што Пепе, які забіў мяч, знаходзіўся ў афсайдзе.

Такі ж эпізод здарыўся на полі маскоўскага стадыёна "Спартак" у матчы зборных Камеруна і Чылі, якія выступаюць у папярэднім квартэце В. У самым канцы першага тайма чылійскі форвард Эдуарда Варгес адправіў мяч у вароты, але, як аказалася, ён атрымліваў галявую перадачу, знаходзячы ў становішчы "па-за гульнёй". Але ў выніку паўднёваамерыканцы закінулі два мячы ў апошнія 10 мінут сустрэчы. Спачатку вызначыўся Артура Відаль, а затым вынік падвёў Варгес - 2:0.

Турнірнае становішча:

Група А: Расія – 3 ачкі (1 матч; розніца мячоў – 2-0), Партугалія – 1, (1; 2-2), Мексіка – 1 (1; 2-2), Новая Зеландыя – 0 (1; 0-2).

Група В: Чылі - 3 (1; 2-0), Германія - 0 (0; 0-0), Аўстралія - 0 (0; 0-0), Камерун - 0 (1; 0-2).

Сёння на полі стадыёна "Фішт" у Сочы дзеючыя чэмпіёны свету футбалісты Германіі згуляюць з Аўстраліяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі