Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2018, 11:07

Футбалісты мінскага і брэсцкага "Дынама" правядуць матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага і брэсцкага "Дынама" правядуць сёння першыя матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі згуляюць сёння на абноўленым стадыёне "Дынама" з піцерскім "Зенітам". Расійская каманда з'яўляецца фаварытам будучага процістаяння, але беларусы маюць намер аказаць упартае супраціўленне. У гульні не прыме ўдзел адзін з лепшых форвардаў расійскага футбола Арцём Дзюба. Галоўны трэнер "Зеніта" Сяргей Сямак прыняў рашэнне пакінуць форварда дома, дзе ён працягвае рыхтавацца да клубнага сезона.

Апошні раз "Дынама" і "Зеніт" сустракаліся ў Мінску 29 гадоў таму ў чэмпіянаце СССР і завяршылі гульню ўнічыю - 1:1. Чарговы матч двух клубаў пачнецца сёння ў 20.00. Галоўным арбітрам будзе Анастасіяс Папапетру з Грэцыі. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю сустрэчы.

Футбалісты брэсцкага "Дынама" таксама ў 20.00 згуляюць у Нікасіі (Кіпр) з мясцовым "Апалонам". Беларускі клуб, паводле слоў галоўнага трэнера Сяргея Кавальчука, у выязной сустрэчы пастараецца ўважліва дзейнічаць у абароне і арганізаваць гол, які павінен дапамагчы камандзе ў гульні ў адказ у Брэсце.

Паўторныя матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы адбудуцца 16 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі