Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2017, 16:28

Футбалісты мінскага і брэсцкага "Дынама" даведаліся аб магчымых саперніках у Лізе Еўропы

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага і брэсцкага "Дынама" даведаліся аб магчымых саперніках у Лізе Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У штаб-кватэры УЕФА адбылася жараб'ёўка 3-га раўнда Лігі Еўропы. На гэтай стадыі турніру ўладальнік Кубка Беларусі брэсцкае "Дынама" можа сустрэцца з бельгійскім "Гентам". Беларускія футбалісты ў другім раўндзе кваліфікацыі сустракаюцца з аўстрыйскім "Альтахам". У першай гульні ў Аўстрыі была зафіксавана нічыя - 1:1. Матч у адказ у Брэсце адбудзецца 20 ліпеня.

Мінскае "Дынама" ў выпадку поспеху ў процістаянні з македонскімі "Работнічкамі" (першы матч - 1:1) можа згуляць з пераможцам пары "Корк Сіці" (Ірландыя) - АЕК (Кіпр).

Матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы адбудуцца 27 ліпеня і 3 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі