27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных арэнах Старога Свету напярэдадні адбыліся першыя паядынкі другога тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Расійскі чэмпіён маскоўскі "Спартак" на сваім полі згуляў унічыю з англійскім "Ліверпулем" - 1:1. На працягу ўсёй сустрэчы госці мелі істотную перавагу, але апынуліся ў ролі даганяючых на 23-й мінуце, калі Фернанда выдатна выканаў штрафны ўдар. Не прайшло і 10 мінут, як Каўтынья аднавіў раўнавагу ў ліку. У астатні гульнявы час каманда Юргена Клопа стварыла масу галявых момантаў, але мяч у вароты спартакаўцаў так і не трапіў. У іншым матчы групы Е іспанская "Севілья" разграміла ў сябе дома славенскі "Марыбар" з лікам 3:0. Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: "Севілья" - 4 ачкі (розніца мячоў - 5:2), "Ліверпуль" - 2 (3-3), "Спартак" - 2 (2-2), "Марыбар" - 1 (1-4).
У групе F чэмпіён Украіны данецкі "Шахцёр", выступаючы ў гасцях у аднаго з лідараў англійскай прэм'ер-лігі "Манчэстэр Сіці", уступіў з лікам 0:2. Італьянскі "Напалі" на сваім полі абыграў галандскі "Феенаорд" з Ратэрдама 3:1. Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 6 (6-0), "Напалі" - 3 (4-3), "Шахцёр" - 3 (2-3), "Феенаорд" - 0 (1-7).
Дзеючы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў мадрыдскі "Рэал" сустракаўся ў Дортмундзе з лідарам нямецкай бундэслігі "Барусіяй" і ўпэўнена перамог - 3:1. Яшчэ ў адным паядынку групы Н кіпрскі АПАЭЛ у Нікасіі буйна прайграў англійскаму "Тотэнхэму" - 0:3. Хет-трык аформіў Хары Кейн. Турнірнае становішча: "Рэал" - 6 (6-1), "Тотэнхэм" - 6 (6-1), "Барусія" - 0 (2-6), АПАЭЛ - 0 (0-6).
У квартэце G турэцкі "Бешыкташ" у Стамбуле перайграў германскі "Лейпцыг" з лікам 2:0, футбалісты "Манака" на сваім полі ўступілі партугальскаму "Порту" - 0:3. Турнірнае становішча: "Бешыкташ" - 6 (5-1), "Порту" - 3 (4-3),"Лейпцыг" - 1 (1-3), "Манака" - 1 (1-4).
Яшчэ ў чатырох групах сустрэчы другога тура пройдуць сёння вечарам:
А - ЦСКА (Масква, Расія) - "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія), "Базель" (Швейцарыя) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія).
В - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Баварыя" (Мюнхен, Германія), "Андэрлехт" (Брусель, Бельгія) - "Селтык" (Глазга, Шатландыя).
С - "Карабах" (Агдам, Азербайджан) - "Рома" (Італія), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Чэлсі" (Лондан, Англія).
D - "Спортынг" (Лісабон, Партугалія) - "Барселона" (Іспанія), "Ювентус" (Турын, Італія) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя).-0-