Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2017, 13:57

Футбалісты мадрыдскага "Рэала" выйгралі Суперкубак УЕФА

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мадрыдскага "Рэала" выйгралі Суперкубак УЕФА, абыграўшы ў сталіцы Македоніі Скоп'і на стадыёне "Філіп II Арэна" англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" з лікам 2:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме іспанскі клуб адкрыў рахунак на 24-й мінуце пасля дакладнага ўдару бразільца Карласа Каземіра. Пасля перапынку "Рэал" забіў другі раз. Гарэт Бэйл зрабіў дакладную перадачу ў штрафную саперніка на ход Іска, які ўпэўнена перайграў галкіпера "Манчэстэра" Давіда дэ Хеа - 2:0.

Англійская каманда мела некалькі магчымасцей, каб скараціць адставанне, але змагла вызначыцца толькі аднойчы. На 62-й мінуце Рамелу Лукаку стаў аўтарам гола ў складзе "Манчэстэр Юнайтэд".

Мадрыдскі "Рэал" другі раз запар і чацвёрты раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Суперкубка УЕФА, які разыгрываецца паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Матчы за Суперкубак праводзяцца з 1972 года. Больш за ўсё, па пяць разоў, гэты трафей выйгравалі "Барселона" і "Мілан".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі