Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2018, 11:47

Футбалісты "Ліверпуля" і "Рэала" першымі выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў сталі дзеючы пераможца мадрыдскі "Рэал" і англійскі "Ліверпуль", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мадрыдскія футбалісты пасля дамашняй вікторыі над "Пары Сен-Жэрменам" 3:1 у сталіцы Францыі згулялі строга па ліку. Аддаўшы ініцыятыву парыжанам, госці знайшлі свае шанцы ў контратаках. На 51-й мінуце гульні лідар "Рэала" Крышціяну Раналду адкрыў лік, праз 20 мінут гаспадары аднавілі раўнавагу пасля гола Эдынсана Кавані, а хутка ў чарговым контрвыпадзе Каземіра ўстанавіў канчатковы рэзультат - 2:1 на карысць мадрыдцаў.

У іншай пары 1/8 фіналу ўсё стала зразумела пасля першай сустрэчы, калі англійскі "Ліверпуль" 14 лютага разграміў у гасцях "Порту" - 5:0. Гульню ў адказ на полі свайго "Энфілд Роўд" каманда Юргена Клопа правяла без асаблівай рызыкі, завяршыўшы яе ўнічыю - 0:0.

Астатнія паядынкі за выхад у чвэрцьфінал галоўнага кантынентальнага турніру адбудуцца на наступным тыдні:

13 сакавіка

"Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) - "Севілья" (Іспанія; першы матч - 0:0);

"Рома" (Італія) - "Шахцёр" (Украіна; 1:2);

14 сакавіка

"Барселона" (Іспанія) - "Чэлсі" (Англія; 1:1);

"Бешыкташ" (Турцыя) - "Баварыя" (Германія; 0:5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі