Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 красавіка 2017, 14:54

Футбалісты "Крумкачоў" дабіліся перамогі на старце чэмпіянату Беларусі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Крумкачоў" дабіліся перамогі на старце чэмпіянату Беларусі, абыграўшы ў першым туры з мінімальным лікам 1:0 сапернікаў з "Віцебска", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзіны мяч быў забіты ў канцы першага тайма. Яго аўтарам на 41-й хвіліне стаў абаронца Міхаіл Калугін. "Крумкачы" пасля поспеху над "Віцебскам" займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы. Лідарства на старце чэмпіянату захапілі футбалісты мінскага "Дынама", якія на выездзе разграмілі магілёўскі "Днепр" - 3:0.

Другі тур пачнецца ў канцы бягучага тыдня. 8 красавіка сустрэнуцца: "Іслач" (Мінскі раён) - "Нёман" (Гродна), "Славія" (Мазыр) - "Гарадзея", "Віцебск" - "Днепр" (Магілёў). У нядзелю 9 красавіка згуляюць "Дынама" (Мінск) - "Нафтан" (Наваполацк), "Шахцёр" (Салігорск) - "Гомель", БАТЭ (Барысаў) - "Мінск", "Крумкачы" (Мінск) - "Дынама" (Брэст). Заключны матч другога тура адбудзецца 10 красавіка. Футбалісты "Слуцка" на сваім полі прымуць сапернікаў з "Тарпеда-БелАЗ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі