Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Футбалісты "Ювентуса" і "Манака" прабіліся ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

Спорт 20.04.2017 | 10:29

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Услед за двума мадрыдскімі клубамі "Атлетыка" і "Рэалам" у паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў прабіліся турынскі "Ювентус" і "Манака", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Італіі стварылі добры задзел, разграміўшы ў Турыне іспанскую "Барселону" (3:0) і на полі "Камп Ноу" гулялі ад абароны. У першай палавіне гаспадары шмат атакавалі, але асаблівых праблем Джанлуіджы Буфону не стварылі. Пасля перапынку сцэнарый гульні не змяніўся: гаспадары атакавалі, "Юве" спакойна адбіваў націск, сустрэча завяршылася без забітых мячоў - 0:0. Футбалісты "Барсы", якія ўжо зрабілі немагчымае, прабіўшыся ў 1/4 фіналу паражэння ад "ПСЖ" 0:4, на гэты раз не змаглі паўтарыць цуда. Турынскі "Ювентус" апошні раз гуляў у паўфінале чэмпіёнскай Лігі ў 2015 годзе, прычым тады ён дабраўся да вырашальнага паядынку, у якім уступіў "Барселоне".

Дортмундская "Барусія" пасля дамашняга паражэння ад "Манака" (2:3) імкнулася да рэваншу, але ўжо ў дэбюце прапусціла два мячы. Спачатку на 3-й мінуце вызначыўся Кіліян Мбапэ, а праз 15 мінут лік падвоіў Радамель Фалькаа. У пачатку другога тайма Марка Ройс скараціў разрыў, але большага госці не дабіліся, а ў канцоўцы прапусцілі контратаку, якую завяршыў Валер Жэрмен - 3:1. Футбалісты "Манака" апошні раз гулялі ў 1/2 фіналу ЛЧ 13 гадоў таму, перамогшы "Чэлсі" і прайграўшы затым у сваім адзіным фінале "Порту".

Самы тытулаваны клуб Старога Свету дзеючы пераможца Лігі чэмпіёнаў мадрыдскі "Рэал", які 11 разоў валодаў Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў, сёмы раз запар выступіць у квартэце мацнейшых. Яшчэ адзін прадстаўнік іспанскай сталіцы "Атлетыка", які ўступіў "Рэалу" год таму ў вырашальным паядынку, другі раз запар паспрачаецца за выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў.

Сёння вечарам вызначацца паўфіналісты другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы. У чвэрцьфіналах у адказ згуляюць:

"Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) - "Андэрлехт" (Брусель, Бельгія; рэзультат першага матчу - 1:1).

"Шальке-04" (Гельзенкірхен, Германія) - "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды; 0:2).

"Бешыкташ" (Стамбул, Турцыя) - "Ліён" (Францыя; 1:2).

"Генк" (Бельгія) - "Сельта" (Віга, Іспанія; 2:3).

Жараб'ёўкі паўфінальных пар абодвух турніраў адбудуцца 21 красавіка ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэпазіты на сямейны капітал Стаўка па дэпазіце "Сямейны капітал" на 2017 год складае 1,7 працэнта гадавых. Выкарыстаць грошы можна толькі пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў, за выключэннем трат на медыцынскія паслугі.