Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2018, 17:32

Футбалісты Японіі сенсацыйна перамаглі Калумбію на ЧС у Расіі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты Японіі сенсацыйна перамаглі Калумбію з лікам 2:1 на чэмпіянаце свету ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч групы Н у Саранску пачаўся няўдала для паўднёваамерыканцаў, якія лічыліся фаварытамі паядынку: на трэцяй мінуце чырвоную картку за парушэнне правіл у сваёй штрафной плошчы атрымаў Карлас Санчэс. Пенальці ў каманды Японіі ўпэўнена рэалізаваў Сіндзі Кагава. На 39-й мінуце калумбійцы здолелі зраўнаваць лік. Дакладны ўдар на рахунку Хуана Кінтэра.

Пасля перапынку зборная Калумбіі не змагла перахапіць ініцыятыву. Наадварот, пасля розыгрышу вуглавога на 73-й мінуце Юя Осака ўдарам галавы ўстанавіў канчатковы лік - 2:1.

У другім матчы групы Н у 18.00 згуляюць Польшча і Сенегал. Цэнтральным матчам дня на чэмпіянаце свету стане сустрэча Расіі і Егіпта, якая пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў 21.00. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю матчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі