Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 ліпеня 2018, 10:13

Футбалісты Францыі і Бельгіі вызначаць першага фіналіста чэмпіянату свету

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі сёння стане вядомы першы ўдзельнік фіналу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Санкт-Пецярбургу ў 21.00 зборная Францыі згуляе з камандай Бельгіі. Гэта сустрэча будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Другі паўфінал адбудзецца 11 ліпеня ў Маскве - Англія - Харватыя.

Пераможцы паўфінальных сустрэч 15 ліпеня на полі маскоўскага стадыёна "Лужнікі" згуляюць у галоўным паядынку за Кубак свету, а прайграўшыя 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу разыграюць бронзу сусветнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі