Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2016, 14:21

Футбалісты Чылі другі раз запар выйгралі Кубак Амерыкі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Чылі другі раз запар сталі пераможцамі розыгрышу Кубка Амерыкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашні вырашальны паядынак турніру стаў копіяй мінулагодняга фіналу ў чылійскім Сант'яга. Зноў за галоўны прыз змагаліся футбалісты Чылі і Аргенціны і зноў яны не выявілі пераможцу ў асноўны час - 0:0. Як і год таму ў серыі пасляматчавых пенальці ўдача была на баку каманды Чылі - 4:2. У складзе аргенцінцаў адзін з пенальці не забіў лідар каманды Ліянэль Месі, які адправіў мяч вышэй за вароты. Лепшым бамбардзірам турніру стаў чылійскі форвард Эдуарда Варгас, які забіў 6 мячоў.

У гульні за 3-е месца футбалісты Калумбіі былі мацнейшымі за гаспадара спаборніцтваў зборную ЗША - 1:0.

Цяперашні розыгрыш Кубка Амерыкі стаў пазачарговым і быў прысвечаны 100-годдзю гэтага турніру. Больш за ўсё чэмпіёнскіх тытулаў у футбалістаў Уругвая - 15, Аргенціна была першай 14 разоў, Бразілія - 8, па два разы выйгравалі Парагвай, Перу і Чылі, каманды Калумбіі і Балівіі станавіліся лепшымі па адным разе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі