Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 ліпеня 2017, 10:20

Футбалісты брэсцкага і мінскага "Дынама" правядуць дамашнія матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты двух беларускіх дынамаўскіх клубаў правядуць сёння на сваіх палях паядынкі 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінскае "Дынама" ў 18.00 на сталічным стадыёне "Трактар" пачне сустрэчу з македонскім клубам "Работнічкі" з Македоніі. Гэту гульню будзе судзіць брыгада французскіх арбітраў, якую ўзначаліць Нікаля Рэнвій. Першы матч, праведзены тыдзень таму ў македонскай сталіцы, завяршыўся нічыёй - 1:1. У выпадку поспеху па суме дзвюх сустрэч падапечныя Сяргея Гурэнкі ў 3-м раўндзе кваліфікацыі сустрэнуцца з пераможцам пары "Корк Сіці" (Ірландыя) - АЕК (Кіпр). У першай гульні кіпрыёты абыгралі сапернікаў на іх полі з мінімальным лікам 1:0.

Брэсцкія дынамаўцы завяршылі гасцявы паядынак з аўстрыйскім "Альтахам", як і мінчане, - 1:1. Сённяшні матч у Брэсце пачнецца ў 19.30, яго будзе абслугоўваць судзейская брыгада з Паўночнай Ірландыі на чале з Кітам Кенэдзі. Пераможцу гэтага двухраўндавага процістаяння ў 3-м крузе чакае сустрэча з бельгійскім "Гентам".

Абедзве сённяшнія гульні будзе трансліраваць тэлеканал "Беларусь 5" - спачатку прамы эфір з Мінска, пасля яго - рэпартаж з Брэста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі