Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 ліпеня 2019, 09:52

Футбалісты БАТЭ згулялі ўнічыю з "Пястам" у першым матчы Лігі чэмпіёнаў

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты БАТЭ згулялі ўнічыю з польскім "Пястам" з лікам 1:1 у першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У праведзенай сустрэчы ў "Барысаў-Арэне" у гасцей вызначыліся Пётр Пажышак, у гаспадароў - Станіслаў Драгун, які на 64-й мінуце зраўнаваў лічбы на табло (1:1).

Польскі клуб на старце матчу выглядаў больш упэўнена ў атацы, у той час як у абароне ў барысаўчан часта ўзнікалі памылкі. У выніку на 36-й мінуце Пётр Пажышак пасля чарговага ўдару галкіпера беларусаў Антона Чычкана своечасова згуляў на дабіванні мяча і вывеў "Пяст" наперад - 1:0.

БАТЭ толькі пасля перапынку здолеў наладзіць гульню ў нападзенні. Варотам саперніка пагражаў Ігар Стасевіч, але ўдача была на баку Станіслава Драгуна, які дакладным ударам пераправіў мяч у вароты - 1:1.

Аднак дагуляць матч да фінальнага свістка аднаму з лідараў беларускага клуба не ўдалось. На 90-й мінуце Станіслаў Драгун атрымаў другую жоўтую картку, якая аўтаматычна перайшла ў чырвоную. У выніку паўабаронца не зможа дапамагчы БАТЭ ў другой гульні Лігі чэмпіёнаў у Польшчы.

Сустрэча ў адказ адбудзецца 17 ліпеня ў Польшчы. Пераможца гэтага супрацьстаяння ў другім кваліфікацыйным раўндзе сустрэнецца з лепшай камандай пары "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) - "Русенборг" (Нарвегія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі