Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2018, 15:41

Футбалісты БАТЭ прыбылі на другі турэцкі збор, у планах чэмпіёнаў 3 спарынгі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ прыбылі ў турэцкі Белек, дзе правядуць другі вучэбна-трэніровачны збор, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Пад кіраўніцтвам Алега Дулуба да новага сезона рыхтуюцца 24 футбалісты, сярод якіх сербскі паўабаронца Слабадан Сімавіч. Апошнім часам ён выступаў у казахстанскім "Актабе", а да гэтага тры сезоны (2012-2014) гуляў у складзе мінскага "Дынама". На цяперашнім зборы ў гульнявой праграме барысаўчан тры кантрольныя матчы: 23 лютага з казахстанскім "Кайратам" з Алматы, 27 лютага з расійскім "Арсеналам" з Тулы. Сапернік па заключным спарынгу, які намечаны на 2 сакавіка, пакуль не вызначаны. Дамоў чэмпіёны Беларусі вернуцца 3 сакавіка і будуць рыхтавацца да першага афіцыйнага матчу новага сезона - сустрэчы за Суперкубак Беларусі супраць уладальніка Кубка брэсцкага "Дынама". Яна адбудзецца 10 сакавіка на полі ФК "Мінск".

Сапернік БАТЭ па маючым адбыцца паядынку за Суперкубак пакуль рыхтуецца ў Брэсце, 22 лютага адправіцца на трэніровачны збор у Іспанію. Там каманда чэшскага спецыяліста Радаслава Латала правядзе тры таварыскія паядынкі. У саперніках "Дынама" два нарвежскія клубы - "Русенборг" і "Молдэ", а таксама ісландскі "Хабнарф'ёрдзюр". Дамоў брастаўчане плануюць вярнуцца 4 сакавіка.

Віцэ-чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" вярнуліся на радзіму пасля першага збору ў Турцыі. У заключным спарынгу падапечныя Сяргея Гурэнкі згулялі ўнічыю з маскоўскім "Дынама" - 2:2. У суботу, 24 лютага, дынамаўцы правядуць у Мінску кантрольны матч з магілёўскім "Дняпром", а 26 лютага зноў возьмуць курс на Турцыю, дзе будуць трэніравацца да 12 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі