Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 сакавіка 2018, 12:40

Футбалісты БАТЭ пераможна завяршылі трэніровачны збор у Турцыі

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ на мажорнай ноце завяршылі свой другі вучэбна-трэніровачны збор у турэцкім Белеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Беларусі 2 сакавіка ў заключным кантрольным матчы абыгралі казахстанскі "Табол" з Кастаная з лікам 2:1. У першай палавіне гульні Ігар Стасевіч і Нікала Васілевіч забілі два мячы, пасля перапынку сапернікам удалося скараціць разрыў да мінімуму.

Да гэтага падапечныя Алега Дулуба, які змяніў па пасадзе галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча, перамаглі яшчэ адзін казахстанскі клуб - "Кайрат" з Алматы з лікам 3:1 (галы ў БАТЭ: Станіслаў Драгун, Мірка Іваніч, Аляксандар Філіповіч), а таксама ўступілі расійскаму "Арсеналу" з Тулы - 3:4 (Максім Скавыш, Ясе Туамінен, Уладзіслаў Мухамедаў). Барысаўчане вернуцца дамоў 3 сакавіка і будуць рыхтавацца да першага афіцыйнага паядынку новага сезона - матчу за Суперкубак супраць уладальніка Кубка Беларусі брэсцкага "Дынама", які адбудзецца 10 сакавіка на стадыёне ФК "Мінск".

Брастаўчане рыхтуюцца да сезона ў іспанскай Марбельі. У двух спарынгах гэтага збору дынамаўцы, якіх з нядаўняга часу трэніруе чэшскі спецыяліст Радаслаў Латал, пацярпелі два паражэнні ад нарвежскіх клубаў. Спачатку "Дынама" моцна прайграла "Молдзе" - 1:4 (гол у брастаўчан забіў Павел Савіцкі), потым уступіла "Русенборгу" - 1:3 (Джаэль Фамее). На 3 сакавіка намечаны заключны спарынг гэтага збору з ісландскім клубам "Хабнафіёрдур". Дамоў брастаўчане плануюць вярнуцца 4 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі