Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 верасня 2017, 11:25

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Іслач" у апошнім матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі ў гасцях "Іслач" 2:0 у заключным паядынку 22-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня на полі ФК "Мінск" прайшла з невялікай перавагай дзеючых чэмпіёнаў краіны. Барысаўчане не фарсіравалі падзеі і адкрылі лік у самай канцоўцы першага тайма, калі хуткую контратаку завяршыў Мікалай Сігневіч. Ён жа стаў аўтарам другога гола на 60-й мінуце гульні, прычым таксама пасля вострай контратакуючай камбінацыі.

Рэзультаты астатніх матчаў 22-га тура:

"Дынама" (Мінск) - "Мінск" - 1:0,

"Нафтан" (Наваполацк) - "Нёман" (Гродна) – 3:2,

"Славія" (Мазыр) - "Шахцёр" (Салігорск) - 0:3,

"Крумкачы" (Мінск) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:3,

"Віцебск" - "Гомель" - 1:0,

"Днепр" (Магілёў) - "Гарадзея" - 2:2,

"Слуцк" - "Дынама" (Брэст) - 1:0.

У лідзіруючай групе становішча такое: "Дынама" (Мінск) - 52 ачкі (розніца мячоў - 33-11), "Шахцёр" - 50 (35-13), БАТЭ - 48 (38-11).

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае форвард БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук, у актыве якога 11 забітых мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

22 верасня

"Гомель" - "Днепр",

"Дынама" (Брэст) - "Дынама" (Мінск).

23 верасня

"Шахцёр" - "Іслач",

БАТЭ - "Слуцк".

24 верасня

"Славія" - "Крумкачы",

"Мінск" - "Віцебск",

"Гарадзея" - "Нафтан",

"Нёман" - "Тарпеда-БелАЗ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі