23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка трэцяга кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў выпадку поспеху ў матчах з фінскім ХІКам у другім крузе затым сустрэнуцца з пераможцам пары "Кукесі" (Албанія) - "Карабах" (Азербайджан).
Першы паядынак з чэмпіёнам Фінляндыі БАТЭ правядзе 25 ліпеня на полі "Барысаў-Арэны", а 1 жніўня згуляе ў Хельсінкі.-0-