Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 красавіка 2018, 09:00

Футбалісты БАТЭ атрымалі чацвёртую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Барысаўскі БАТЭ вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, атрымаўшы чацвёртую перамогу запар, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю чарговую вікторыю падапечныя Алега Дулуба здабылі ў гасцях у "Віцебска" дзякуючы голу Міхаіла Гардзейчука, які вызначыўся на 28-й мінуце гульні - 1:0.

Вынікі астатніх матчаў: "Луч" (Мінск) - "Слуцк" - 0:3, "Дынама" (Мінск) - "Гомель" - 2:1, "Тарпеда" (Мінск) - "Нёман" (Гродна) - 0:1, "Іслач" (Мінскі раён) - "Гарадзея" - 0:0, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Мінск" - 2:1, "Днепр" (Магілёў) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:1, "Дынама" (Брэст) - "Смалявічы" - 2:2.

Становішча ў групе лідараў пасля 4-х тураў: БАТЭ - 12 ачкоў, "Дынама" (Мінск) - 10, "Слуцк" - 8, "Днепр" - 8, "Віцебск" - 7, "Тарпеда-БелАЗ" - 7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі