Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 верасня 2017, 15:13

Футбалісты "Барселоны" і "Ювентуса" згуляюць у стартавым туры групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Барселоны" і "Ювентуса" згуляюць у першым туры групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Першыя матчы самага прэстыжнага клубнага турніру будуць згуляны сёння ў васьмі гарадах Еўропы.

Два гранды сусветнага футбола выступаюць у групе D разам з камандамі "Алімпіякас" (Афіны) і "Спортынг" (Лісабон). Процістаянне "Барселоны" і "Ювентуса", несумненна, упрыгожыць першы тур Лігі чэмпіёнаў. Многія балельшчыкі добра запомнілі матч у фінале турніру ў 2015 годзе ў Берліне на "Алімпіяштадыён". Два гады таму іспанскі клуб быў мацнейшым 3:1 і заваяваў ганаровы трафей. Чарговы матч двух клубаў пачнецца сёння ў Барселоне на "Ноу Камп" у 21.45.

Сярод удзельнікаў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў у гэтым сезоне адразу чатыры з постсавецкай прасторы. Маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі згуляе сёння ў групе А ў Лісабоне з "Бенфікай" (21.45). Тэлеканал "Беларусь 2" пакажа гульню ў прамым эфіры.

Упершыню азербайджанскі "Карабах", які прабіўся ў асноўны раўнд турніру, паспрабуе выстаяць у Лондане пад націскам мясцовага "Чэлсі". Матч у групе С пачнецца таксама ў 21.45. 13 верасня ў барацьбу ўступяць маскоўскі "Спартак", які згуляе на выездзе са славенскім "Марыборам", і данецкі "Шахцёр". Гарнякі прымуць у Харкаве футбалістаў італьянскага "Напалі".

Фінал Лігі чэмпіёнаў сезона-2017/2018 пройдзе 26 мая наступнага года на стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве.

Адзін з вядучых беларускіх клубаў барысаўскі БАТЭ пяць разоў прымаў удзел у асноўнай стадыі Лігі чэмпіёнаў. У бягучым сезоне падапечныя Аляксандра Ермаковіча прайгралі ў кваліфікацыі пражскай "Славіі" і выступяць у групавым турніры Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі