Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2017, 16:18

Футбалісты "Арсенала" і "Црвены Зоркі" перамаглі, "Кёльн" згуляў унічыю ў сваіх чэмпіянатах

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапернікі барысаўскага БАТЭ па групе Н футбольнай Лігі Еўропы правялі чарговыя матчы ў сваіх нацыянальных чэмпіянатах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лонданскі "Арсенал" у 9-м туры англійскай прэм'ер-лігі разграміў у Ліверпулі мясцовы "Эвертан" з лікам 5:2. Пасля гэтай перамогі каманда набрала 16 ачкоў і займае 5-е месца ў турнірнай табліцы. Наперадзе "Манчэстэр Сіці", у якога 25 ачкоў.

Чарговую вікторыю атрымала бялградская "Црвена Зорка", якая ў 14 туры чэмпіянату Сербіі перамагла ў сябе дома "Младасць" з Лучані - 2:1. Футбалісты "Црвены Зоркі" лідзіруюць, набраўшы 34 ачкі, іх адвечны сапернік бялградскі "Партызан" адстае на 4 балы.

Ніяк не можа дабіцца перамогі "Кёльн", які ў 9-м туры першынства Германіі на сваім полі згуляў унічыю з брэменскім "Вердэрам" - 0:0. У актыве "Кёльна" ўсяго 2 заліковыя балы і апошняе, 18-е месца ў турнірнай табліцы бундэслігі. Лідзіруюць дортмундская "Барусія" і мюнхенская "Баварыя", якія набралі па 20 ачкоў, на ачко адстае "Лейпцыг".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі