Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2017, 13:31

Футбалісты "Аякса", "Ліёна" і "Сельты" перамаглі ў першых чвэрцьфіналах Лігі Еўропы

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадары поля атрымалі перамогі ў трох першых матчах футбольнай Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Амстэрдаме галандскі "Аякс" абыграў гасцей з нямецкага "Шальке" з "сухім" лікам 2:0. Французскі "Ліён" у сябе дома адолеў турэцкі "Бешыкташ" са Стамбула - 2:1, іспанская "Сельта" ў Віга перайграла бельгійскі "Генк" - 3:2. Яшчэ ў адным паядынку пераможца не быў вызначаны - у Бруселі бельгійскі "Андэрлехт" разышоўся мірам з англійскім "Манчэстэрам Юнайтэд" - 1:1.

Сустрэчы ў адказ за выхад у паўфінал адбудуцца 20 красавіка. Паўфінальныя матчы пройдуць 4 і 11 мая, фінальны паядынак адбудзецца 24 мая ў Стакгольме на полі "Фрэндс Арэны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі