Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2019, 15:40

Фрыстайліст Антон Кушнір завяршыў кар'еру і стаў трэнерам зборнай Казахстана

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фрыстайліст Антон Кушнір завяршыў кар'еру і стаў трэнерам нацыянальнай каманды Казахстана, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Як адзначылі ў НАК са спасылкай на Беларускую федэрацыю фрыстайла, кантракт атлета з нацыянальнай камандай скончыўся 31 жніўня, пасля чаго ён пацвердзіў свой намер працаўладкавацца ў Казахстане.

Антон Кушнір - беларускі фрыстайліст, які спецыялізаваўся на лыжнай акрабатыцы. Заслужаны майстар спорту Беларусі, алімпійскі чэмпіён 2014 года, уладальнік Кубка свету сезона-2009/2010, сярэбраны прызёр агульнага заліку Кубка свету-2007/2008, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі