Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Француз Мартэн Фуркад пераможна завяршыў сезон Кубка свету па біятлоне

Спорт 20.03.2017 | 11:38
Андрэй Растаргуеў, Мартэн Фуркад і Сімон Эдэр. Фота IBU
Андрэй Растаргуеў, Мартэн Фуркад і Сімон Эдэр. Фота IBU

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА /. Апошняя гонка біятлоннага сезона завяршылася перамогай француза Мартэна Фуркада, які выйграў мас-старт на заключным этапе Кубка свету ў нарвежскім Холменколене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Шасціразовы пераможца агульнага кубкавага заліку 19 сакавіка зноў пацвердзіў свой высокі клас, прайшоўшы дыстанцыю 15 км за 37 мін 32,2 сек пры ідэальнай стральбе на чатырох агнявых рубяжах. Праўда, Мартэн Фуркад мог пазбавіцца перамогі з-за таго, што пайшоў на лыжню без патронаў. На першым агнявым рубяжы "боекамплект" яму даставіў французскі трэнер, а не арганізатары, што з'яўляецца парушэннем рэгламенту. Аднак у выніку суддзі вырашылі не дыскваліфікаваць трыумфатара і Мартэн Фуркад паўтарыў рэкорд шведскай біятланісткі Магдалены Форсберг па колькасці выйграных гонак за адзін сезон Кубка свету - у абодвух па 14 перамог.

Другое месца ў мас-старце заняў латвійскі спартсмен Андрэй Растаргуеў, які адстаў ад Фуркада на 17,4 сек пры двух промахах на стрэльбішчы, трэцім фінішаваў аўстрыец Сімон Эдэр (32,4 сек; 1 промах). Беларускія біятланісты ў гэтай гонцы ўдзелу не прымалі.

Па выніках сезона Кубка планеты Мартэн Фуркад набраў 1322 ачкі, другая пазіцыя ў расіяніна Антона Шыпуліна - 918, трэцяе месца заняў нарвежскі біятланіст Ёханес Бо - 812. Падагульняючыя месцы беларускіх страляючых лыжнікаў: 47 - Уладзімір Чапелін (125 ачкоў), 58 - Сяргей Бачарнікаў (60), 80 - Дзмітрый Абашаў (16), 90 - Максім Варабей (9), 94 - Раман Ялётнаў (7). У мужчынскім Кубку нацый зборная Беларусі заняла 14-е месца (4483). На першым месцы Германія (7448), другая - Францыя (7416), трэцяя пазіцыя ў Расіі (7192).

У жанчын Вялікі хрустальны глобус упершыню заваявала нямецкая біятланістка Лаўра Дальмаер (1211), на другім месцы чэшка Габрыэла Коўкалава (1089), трэцяе ў фінскай спартсменкі Кайсы Мякярайнен (971). Лепшай з беларускіх біятланістак у агульным кубкавым заліку стала Надзея Скардзіна, якая набрала 440 балаў - 18-е месца. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, якая вярнулася на лыжню пасля нараджэння дачкі, набрала 394 ачкі, завяршыўшы сезон на 24-й пазіцыі. У актыве Дар'і Домрачавай у гэтым сезоне два прызавыя месцы: серабро ў гонцы праследавання на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне і бронза ў спрынце на этапе Кубка свету ў Контыялахты. Акрамя яе, у беларусаў яшчэ дзве бронзы Дар'і Юркевіч і Уладзіміра Чапеліна ў індывідуальных гонках на першым кубкавым этапе ў Эстэрсундзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.