Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2018, 19:59

Француз Мартэн Фуркад перамог у спрынце на заключным этапе КС па біятлоне ў Цюмені

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Француз Мартэн Фуркад перамог у спрынце на заключным этапе Кубка свету па біятлоне, які стартаваў у Цюмені, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю ў 10 км лідар агульнага заліку Кубка свету пераадолеў за 25 мін 49,0 сек (0+0). Другое месца заняў суайчыннік Фуркада Сімон Дэсцье - +33,2 сек (0+0). Бронзавым прызёрам стаў шведскі страляючы лыжнік Фрэдрык Ліндстрэм - + 33,5 сек (0+0).

Бліжэйшы праследавацель Мартэна Фуркада нарвежац Ёханес Тынес Бё дапусціў два промахі пры стральбе лежачы і фінішаваў толькі 14-м.

Лепшым з беларусаў у праведзенай гонцы стаў Сяргей Бачарнікаў, які заняў 30-е месца - +2 мін 05,0 сек (0+2). Максім Варабей фінішаваў 36-м - +2 мін 15,6 сек (1+0). Антон Смольскі завяршыў выступленне на 41-м месцы - +2 мін 27,8 сек (1+1). Раман Ялётнаў - 64-ы - + 3 мін 23,1 сек (1+4).

Дзявяты этап Кубка свету па біятлоне прадоўжыцца 23 сакавіка выступленнем жанчын у спрынце. Старт у Цюмені адбудзецца ў 16.45. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю гонкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі