Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2018, 12:28

Фотавыстава аб спартыўных дасягненнях Беларусі адкрылася ў Нью-Ёрку

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Быць чэмпіёнам: гісторыя вялікіх перамог", прысвечаная беларускаму спорту і ўкладу краіны ў алімпійскі рух, адкрылася ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

У цырымоніі адкрыцця экспазіцыі прыняў удзел кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей.

Выстава арганізавана напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, якія ў наступным годзе пройдуць у Мінску. Таму на мерапрыемстве таксама быў дадзены старт маштабнай міжнароднай прэзентацыі гэтай спартыўнай падзеі.-0-

Фота з Twitter-акаўнта Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі