Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 ліпеня 2016, 11:06

Фотавыстаўка аб біятлоннай "Гонцы легенд-2015" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка "Гонка легенд-2015 - як гэта было" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

У экспазіцыі прадстаўлены работы беларускіх фатографаў, якія змаглі перадаць самыя знакавыя моманты "Гонкі легенд", што ўпершыню была праведзена ў 2015 годзе, а таксама спартыўныя спаборніцтвы легендарных спартсменаў біятлона, якія прынялі запрашэнне ад трохразовай чэмпіёнкі зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы Дар'і Домрачавай паспаборнічаць у "Раўбічах".

Біятлонны фестываль 18 верасня зноў пройдзе ў цэнтры па зімовых відах спорту. У параўнанні з мінулым годам павялічыўся склад удзельнікаў гонкі з 20 да 30 спартсменаў. У праграме фестывалю асаблівую ўвагу будуць прыцягваць мас-старт і змешаная эстафета. На трасу ў "Раўбічах" выйдуць многія вядомыя біятланісты, якія пацвердзілі ўжо свой удзел у "Гонцы легенд". Гэта немцы Свен Фішэр і Рыка Грос, нарвежац Фрудэ Андрэсен і францужанка Фларанс Баверэль-Рабэр і многія іншыя.

Арганізатары ўлічылі вялікую цікавасць да фестывалю і ў гэтым годзе павялічылі колькасць трыбун уздоўж трасы. Назіраць за гонкай змогуць амаль 10 тыс. балельшчыкаў. Пачатак продажаў білетаў і новыя падрабязнасці аб гонцы чакаюцца ў пачатку жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі