Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2017, 13:53

ФК "Крумкачы" аб'явіў аб зборы сродкаў для каманды праз краўдфандынг

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Крумкачы" аб'явіў аб зборы сродкаў для каманды праз краўдфандынг. Аб гэтым паведаміў сёння на спецыяльнай прэс-канферэнцыі старшыня праўлення клуба Дзяніс Шунто, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фінансавае становішча ў клубе цяпер вельмі складанае, не можам забяспечыць удзел каманды ў чэмпіянаце Беларусі. Таму няма іншага выйсця, як аб'явіць краўдфандынг. Неабходна Br125 тыс. на забеспячэнне каманды - на верасень і кастрычнік. За тры гады многае атрымалася, але і памылкі зрабілі. У дадатак у некаторых партнёраў цяпер не лепшая фінансавая сітуацыя", - расказаў Дзяніс Шунто.

Як было адзначана на прэс-канферэнцыі, ёсць запазычанасці перад ігракамі, якія падалі ў суд на клуб.

"Крумкачы" ў папярэднім туры чэмпіянату Беларусі перамаглі сенсацыйна БАТЭ - 2:3. У турнірнай табліцы каманда займае 12-е месца з 19 ачкамі.

ФК "Крумкачы" быў створаны вясной 2014 года і за два гады выйшаў з другой лігі ў вышэйшую, другі сезон выступае ў элітным дывізіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі