Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2017, 14:59

Фінальны мачт Кубка Беларусі па футболе ўпершыню адбудзецца ў Гродне

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла месца правядзення фінальнага матчу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе сезона 2016/2017. Упершыню вырашальны кубкавы паядынак адбудзецца ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 28 мая на полі ЦСК "Нёман", трыбуны якога змяшчаюць 8500 гледачоў. Удзельнікі фінальнага пыядынку вызначацца пасля завяршэння паўфінальных баталій: "Слуцк" - "Шахцёр" (Салігорск), "Дынама" (Брэст) - БАТЭ (Барысаў). Першыя сустрэчы адбудуцца 5 красавіка ў Слуцку і Брэсце, у адказ - 26 красавіка ў Салігорску і Барысаве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі