Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2017, 10:33

Фінал Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі Беларусі і ЗША пройдзе ў мінскай "Чыжоўка-Арэне"

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі Беларусі і ЗША пройдзе ў мінскай "Чыжоўка-Арэне", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі тэніса.

Вырашальныя паядынкі ў барацьбе за ганаровы трафей адбудуцца 11 і 12 лістапада і пройдуць на цвердым пакрыцці. На шляху ды фіналу беларускія тэнісісткі абыгралі каманды Нідэрландаў і Швейцарыі.

Пасля перамогі ў паўфінале над камандай Швейцарыі на чале з Марцінай Хінгіс разглядалася магчымасць правядзення фінальнага матчу з амерыканкамі ў "Мінск-Арэне". Аднак выбар быў зроблены на карысць ужо апрабаванага для правядзення тэнісных матчаў спарткомплексу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі