Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2018, 11:22

Фігурысты Канады перамаглі на АГ у камандным турніры

12 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Фігурысты Канады перамаглі на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў камандным турніры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультат чэмпіёнаў па выніках выступлення ў шасці відах праграмы - 73 ачкі. Расійскія фігурысты выйгралі сярэбраныя медалі - 66 балаў. У ходзе каманднага турніру ў жаночым адзіночным катанні расіянка Аліна Загітава выканала адвольную праграму з лепшым рэзультатам сезона ў свеце - 158,08 ачка.

Для расійскай каманды серабро ў камандым турніры другая ўзнагарода на зімовых Гульнях. Раней бронзавы медаль у шорт-трэку заваяваў Сямён Елістратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі