Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2018, 12:24

Фігуркі ў стылі анімэ стануць талісманамі Алімпіяды і Паралімпіяды ў Токіа

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фігуркі ў стылі японскага анімэ стануць афіцыйнымі талісманамі летняй Алімпіяды і Паралімпіяды 2020 года ў Токіа, паведамляюць інфармагенцтвы.

Талісманам Алімпіяды стала істота ў сіне-белую клетку, якая паўтарае ўзор на эмблеме Гульняў-2020. Сімвалам Паралімпіяды стаў персанаж у плашчы ў бела-ружовую клетку, яго галава ўпрыгожана пялёсткамі сакуры.

Талісманы былі выбраны шляхам галасавання, у якім прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў з 16 тыс. японскіх школ. Адзначаецца, што такі спосаб вызначэння талісмана Гульняў быў выкарыстаны ўпершыню.

Плануецца, што імёны талісманаў будуць аб'яўлены гэтым летам.

Алімпіяда ў Токіа пройдзе з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, Паралімпіяда - з 25 жніўня па 6 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі