Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 чэрвеня 2018, 16:59

ФХБ прапаноўвае распрацаваць мадэль рэгіянальнага развіцця хакея

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі прапануе распрацаваць мадэль рэгіянальнага развіцця гэтага віду спорту. Такую перспектыву абмеркавалі на сумесным пасяджэнні кіраўнікі Міністэрства спорту і турызму і ФХБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Падставай для двухгадзіннай размовы сталі рэзультаты выступлення нацыянальнай каманды на чэмпіянаце свету ў Даніі, па выніках якога зборная Беларусі пакінула вышэйшы дывізіён.

Як адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, ацэнкі камандзе ўжо дадзены на самым высокім узроўні, вынік прызнаны нездавальняючым. "Цяпер важна ўсебакова прааналізаваць прычыны няўдачы, выпрацаваць меры па выпраўленні сітуацыі і крок за крокам рухацца да намечаных мэт. Працаваць павінны ўсе разам - федэрацыя, клубы, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, рэгіянальныя ўлады", - падкрэсліў міністр.

На думку Сямёна Шапіры, у краіне ўжо створана пэўная сістэма падрыхтоўкі хакеістаў усіх узростаў, але відавочна адбыўся збой, неабходна сур'ёзная карэкціроўка. Федэрацыя пачала ўжо няпросты працэс змянення структуры чэмпіянату краіны, стварэння аднолькавых умоў для клубаў "з тым, каб перамагалі не за кошт фінансавых магчымасцей, а дзякуючы спартыўнаму майстэрству ігракоў".

Сямён Шапіра лічыць, што неабходна распрацаваць мадэль рэгіянальнага развіцця хакея, прапрацаваць тэму абавязковых заняткаў па катанні на лёдзе ў рамках школьнай праграмы, забяспечыць уважлівы і мэтанакіраваны адбор дзяцей у ДЮСШ, забяспечыць школы неабходным абсталяваннем і інвентаром, укараніць сістэму стымулюючых выплат для дзіцячых трэнераў.

На думку кіраўніцтва федэрацыі, ХК "Дынама-Мінск" павінен стаць сапраўды базавым клубам для нацыянальнай каманды, а крытэрыі яе фарміравання неабходна зрабіць больш выразнымі і зразумелымі.

На пасяджэнні ўдзялілі ўвагу тэме стварэння нацыянальнай школы падрыхтоўкі варатароў. Асобная шырокая тэма - навукова-метадычнае забеспячэнне хакея. Многія з гэтых пытанняў плануецца абмеркаваць у час справаздачнай канферэнцыі ФХБ, якая была намечана 8 чэрвеня, але перанесена на больш позні тэрмін.

Пасля правядзення справаздачнай канферэнцыі федэрацыя павінна ўнесці ў Мінспорту прапановы па фарміраванні трэнерскага штаба нацыянальных каманд, а таксама стратэгію і канцэпцыю развіцця хакея з шайбай у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі