Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2016, 12:41

Фехтавальшчык Аляксандр Буйкевіч не ўвайшоў у лік васьмі лепшых на этапе Гран-пры "Маскоўская шабля"

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фехтавальшчык Аляксандр Буйкевіч не ўвайшоў у лік васьмі лепшых на этапе Гран-пры "Маскоўская шабля", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай зборнай заняў 13-е месца на адным з самых прэстыжных турніраў у фехтаванні. Выхаванец брэсцкай школы фехтавання ўпэўнена прайшоў папярэднюю стадыю спаборніцтваў, перамогшы італьянца Ларэнца Рамана - 15:8, амерыканца Джэфа Спіра - 15:11. Аднак у 1/8 фіналу Буйкевіч уступіў трэцяму нумару сусветнага рэйтынгу Арону Шыладзі з Венгрыі 7:15 і выбыў з барацьбы за медалі.

Два іншыя прадстаўнікі беларускай шабельнай каманды паказалі наступныя вынікі: Арцём Новікаў заняў 46-е месца, Сяргей Шачанін размясціўся на 57-м радку падагульняючага пратакола. Пераможцам Гран-пры ў Маскве стаў прадстаўнік Рэспублікі Карэя Кім Чжун Хван, які ў фінале быў мацнейшым за свайго суайчынніка Сю Йінміна - 15:7.

Самай удачнай для Аляксандра Буйкевіча "Маскоўская шабля" стала ў 2007-м, калі ён заняў трэцяе месца. Тады ж другі беларус Дзмітрый Лапкес выйграў сярэбраны медаль.

Вядучы беларускі шабліст Аляксандр Буйкевіч у сусветным рэйтынгу займае 15-е месца, набраўшы 103 ачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі