Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2017, 20:00

Федэрацыя футбола і "Белтэлекам" мадэрнізуюць усе стадыёны ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і РУП "Белтэлекам" падпісалі дагавор аб партнёрстве, згодна з якім мадэрнізуюць усе стадыёны ў вышэйшай лізе чэмпіянату краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Супрацоўніцтва Федэрацыі футбола з нацыянальным аператарам сувязі абяцае стаць глабальным і ахопіць адразу некалькі тэхнічных узроўняў. Запланавана мадэрнізацыя ўсіх арэн вышэйшай лігі, уключаючы нават тыя, што раней радыкальна адставалі ў плане камунікацыйнай аснашчанасці. "Для кожнага стадыёна была створана карта размяшчэння тэлекамер і вытворчасці сігналу, выпрацаваны план па абсталяванні ліній сувязі з высокай скорасцю перадачы даных, прадуманы спосабы пракладкі кабеляў і афармлення разводкі. Мы гатовы і фінансава, і тэхнічна падтрымаць беларускі футбол, каб зрабіць яго лепшым", - расказаў генеральны дырэктар "Белтэлекама" Сяргей Сівадзедаў.

Старшыня АБФФ Сяргей Румас адзначыў, што пагадненню папярэднічала вялікая работа, праводзілася інспекцыя стадыёнаў. "Складанасцей і праблем узнікала нямала, аднак упартасць і мэтанакіраванасць абодвух бакоў у жаданні вывесці футбол Беларусі на новы тэхнічны ўзровень дапамаглі справіцца нават з самымі складанымі выклікамі", - адзначыў ён.

Чэмпіянат Беларусі па футболе стартуе 1 красавіка. У першым туры сустракаюцца: "Мінск" - "Дынама-Брэст", "Нафтан" - "Слуцк", "Гарадзея" - "Шахцёр", "Тарпеда-БелАЗ" - "Іслач", "Днепр" - "Дынама-Мінск" , "Гомель" - БАТЭ. 2 красавіка згуляюць "Нёман" - "Славія-Мазыр", "Крумкачы" - "Віцебск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі