Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2017, 15:44

Федэрацыя футбола: БАТЭ залічана тэхнічнае паражэнне ў матчы са "Слуцкам", 10 дзён на апеляцыю

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольнаму клубу БАТЭ залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3 у матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі са "Слуцкам". Такое рашэнне прынята на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта і камітэта па этыцы асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў АБФФ.

Вердыкт быў вынесены ў сувязі з неправамоцнасцю заяўкі на матч БАТЭ - "Слуцк" (23 верасня, рэзультат - 6:0) галкіпера барысаўчан Сяргея Верамко, які на поле не выходзіў, застаўшыся ў запасе. У канцы прайгранай гасцявой гульні з "Мінскам" (0:1), праведзенай 6 жніўня, Верамко спрабаваў прымяніць фізічную сілу да галоўнага арбітра матчу. За гэта Сяргей Верамко быў дыскваліфікаваны на 5 матчаў і аштрафаваны на 50 базавых велічынь. Тэрмін дыскваліфікацыі завяршыўся перад гульнёй са "Слуцкам", а канфлікт узнік у сувязі з тым, што штраф не быў выплачаны своечасова і, згодна з дысцыплінарным кодэксам АБФФ, дыскваліфікацыя прадаўжалася да выплаты штрафу.

ФК БАТЭ на працягу 10 дзён з моманту вынясення вердыкту АБФФ мае права падаць апеляцыю. Калі яна не будзе задаволена, то каманда пазбавіцца 3 ачкоў, што значна ўскладніць перспектывы БАТЭ ў барацьбе за чэмпіёнскі тытул.

Бліжэйшы матч нацыянальнага першынства барысаўчане правядуць 15 кастрычніка на сваім полі супраць футбалістаў "Віцебска". У цэнтральным матчы 25-га тура лідар чэмпіянату Беларусі салігорскі "Шахцёр" прыме ў сябе дома мінскае "Дынама", якое займае 3-е месца. Становішча ў групе лідараў пасля 24 тураў: "Шахцёр" - 56 ачкоў (розніца мячоў - 41-13), БАТЭ (без уліку тэхнічнага паражэння) - 54 (45-11), "Дынама" (Мінск) - 52 (33-13).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі