Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2017, 10:55

Федэрацыі тэніса Беларусі і Расіі нацэлены на доўгатэрміновае супрацоўніцтва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыі тэніса Беларусі і Расіі падпісалі 26 красавіка ў Мінску мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне прадугледжвае абмен вопытам у падрыхтоўцы рэзерву, стажыроўкі трэнераў, тэхнічнага персаналу, які забяспечвае работу тэнісных кортаў з розным пакрыццём. На думку старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ) Аляксандра Шакуціна, супрацоўніцтва будзе доўгатэрміновым і прадугледжвае таксама кансультацыі расійскага боку ў адносінах з міжнароднымі структурамі. "Федэрацыя тэніса Расіі мае сур'ёзную навуковую і медыцынскую базу ў развіцці віду спорту, ахвотна дзеліцца новымі распрацоўкамі для падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў і трэнераў. Мы вельмі ўдзячны расійскім калегам за падтрымку. Упэўнены, разам нам удасца выхаваць новае пакаленне яркіх ігракоў", - сказаў Аляксандр Шакуцін.

Кіраўнікі дзвюх федэрацый дэталёва абмеркавалі падрыхтоўку і пераход маладых ігракоў з дзіцячага спорту ў дарослы. "У Расіі і Беларусі адна тэнісная школа яшчэ з часоў СССР. Мемарандум дае магчымасць намеціць стратэгію развіцця віду спорту з падтрымкай дзяржавы, чым не могуць пахваліцца ў іншых краінах, - адзначыў прэзідэнт федэрацыі тэніса Расіі Шаміль Тарпішчаў. - Тэхналогіі трэніровак у сучасным тэнісе добра вядомы, але гэта адзіны від спорту, які не падыходзіць пад стандарты трэніровачнага працэсу, гульня не лімітавана па часе. Тэнісная ракетка цяпер - гэта прадукт высокіх тэхналогій, які даў магчымасць значна павялічыць скорасць перамяшчэння па корце. Усімі сваімі напрацоўкамі па падрыхтоўцы маладых ігракоў мы гатовы падзяліцца з беларускім бокам".

Прэзідэнт федэрацыі тэніса Расіі таксама павіншаваў жаночую зборную Беларусі з перамогай і выхадам у фінал Кубка Федэрацыі, які ў лістападзе бягучага года адбудзецца ў Мінску.

Як паведамлялася, Беларуская тэнісная федэрацыя падпісала таксама пагадненне аб супрацоўніцтве з калегамі са Швейцарыі. У бліжэйшы год пры актыўным удзеле БТФ у Мінску з'явіцца восем тэнісных цэнтраў. Два з іх будуць пабудаваны пры падтрымцы дзяржавы.

"Ужо выдзелены ўчасткі, на якіх будуць пабудаваны цэнтры, два з іх за кошт бюджэту. Тэнісны комплекс з'явіцца ў ФАК "Серабранка", пашырыцца ўжо існуючы цэнтр на вуліцы Жудро. Яшчэ шэсць клубаў будуць прыватнымі. Таксама актыўна з'яўляюцца тэнісныя комплексы ў рэгіёнах. Напрыклад, ужо добра вядомы грунтавыя корты ў Сонечным пад Валожынам, з'явіліся цэнтры ў Лідзе і Гродне", - расказаў Аляксандр Шакуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі