Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2018, 11:49

Эльвіра Герман перамагла ў бегу 100 м з бар'ерамі на міжнародным турніры ў Польшчы

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіёнка Еўропы 2018 года ў Берліне Эльвіра Герман перамагла ў бегу 100 м з бар'ерамі на міжнародным турніры "Мемарыял Камілы Скалімоўскай" у польскім Хожуве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У забегу беларуска паказала рэзультат 12,87 сек. Другой фінішавала Рыкарда Лобе з Германіі - 12,97 сек, замкнула тройку прызёраў Клаўдзія Січарц з Польшчы - 12,99 сек. Адзін з фаварытаў у бегу на 100 м з бар'ерамі Памэла Дуткевіч была дыскваліфікавана.

Беларускія атлеты кожны год паспяхова выступаюць на Мемарыяле Камілы Скалімоўскай. У 2017-м першае месца ў штурханні ядра заняла Алёна Дубіцкая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі