Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2018, 19:35

Экс-галкіпер зборнай Беларусі Юрый Жаўноў увайшоў у трэнерскі штаб піцерскага ФК "Зеніт"

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы галкіпер зборнай Беларусі па футболе і барысаўскага БАТЭ Юрый Жаўноў увайшоў у трэнерскі штаб піцерскага "Зеніта". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце расійскага клуба, паведамляе БЕЛТА.

У камандзе з Санкт-Пецярбурга беларус будзе дапамагаць трэнеру варатароў Міхаілу Бірукову. Юрый Жаўноў абараняў колеры клуба ля берагоў Нявы з 2010 па 2013 гады. "Шчаслівы вярнуцца ў цудоўны горад і цудоўную каманду, за якую выступаў некалькі гадоў. У "Зеніце" працуе нямала знаёмых - добра ведаю і Сяргея Семака, і Сашу Нізеліка, і Ігара Сімуценкава, і Анатоля Цімашчука, і многіх з адміністрацыйнага штаба. Калі атрымаў прапанову ўвайсці ў штаб і дапамагаць Міхаілу Бірукову, вырашыў прыехаць і зрабіць "Зеніт" больш моцным", - адзначыў Юрый Жаўноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі