Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2018, 17:49

Дзве бронзавыя ўзнагароды заваявалі беларускія фехтавальшчыкі на маладзёжным ЧЕ ў Ерэване

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве бронзавыя ўзнагароды заваявалі беларускія фехтавальшчыкі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Ерэване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах рапірыстаў Уладзіслаў Лагуноў паспяхова дайшоў да паўфіналу, адолеўшы сапернікаў з Польшчы, Італіі. Толькі на стадыі 1/2 фіналу ён уступіў з лікам 11:15 французу Валеранду Ражэру. Першае месца на кантынентальным першынстве заняў расіянін Кірыл Барадачоў.

Другая ўзнагарода беларусаў - у актыве каманднага турніру шаблістаў. Квартэт у складзе Сяргея Кіселя, Антона Давыдзенкі, Арцёма Новікава і Кірыла Кірпічова на шляху да медаля быў мацнейшы за сапернікаў з Грузіі, а за выхад у фінал прайграў італьянскай камандзе - 36:45. У паядынку за залатую ўзнагароду шаблісты з Апенінаў адолелі французаў - 45:41.

Фота Беларускай федэрацыі фехтавання'

У медальным заліку маладзёжнага чэмпіянату Еўропы перамагла зборная Італіі, на рахунку якой чатыры залатыя, дзве сярэбраныя і адна бронзавая ўзнагарода. Беларуская каманда з двума бронзавымі медалямі размясцілася на восьмым месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі