Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лістапада 2016, 17:04

Дзве бронзавыя ўзнагароды заваявала жаночая зборная Беларусі па боксе на чэмпіянаце Еўропы

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве бронзавыя ўзнагароды заваявала жаночая зборная Беларусі па боксе на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Сафіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі да 81 кг беларуска Вікторыя Кебікава перамагла расіянку Любоў Юсупаву і выйшла ў паўфінал турніру. За права выхаду ў вырашальны паядынак яна ўступіла Петры Чатмары з Венгрыі і па ўмовах спаборніцтваў удастоілася бронзавай узнагароды. Таксама трэцяе месца ў сталіцы Балгарыі заняла Юлія Апанасовіч, якая выступае ў катэгорыі да 57 кг, якая ў 1/2 фіналу ўступіла Саці Бурчу з Турцыі.

На п'едэстал гонару кантынентальнага форуму не змаглі падняцца беларускі Галіна Бруевіч (54 кг) і Вольга Лушчык (45-48 кг), якія выбылі з барацьбы за медалі на ранніх стадыях турніру.

У чэмпіянаце Еўропы прымаюць удзел больш за сто спартсменак з 28 краін. Турнір у сталіцы Балгарыі завяршаецца сёння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі