Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 верасня 2017, 19:24

Дзве беларускія тэнісісткі з перамог стартавалі на турніры ў Санкт-Пецярбургу

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі Вера Лапко і Арына Сабаленка з перамог стартавалі на 9-м Міжнародным турніры ITF Neva Cup у Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $100 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасеяная пад сёмым нумарам беларуска Вера Лапко (190-ы нумар рэйтынгу WТА) у матчы першага круга абыграла ў дзвюх партыях украінку Валерыю Страхаву (359) - 6:4, 6:3. У 1/8 фіналу пераможца сустрэнецца з яшчэ адной украінкай - Даянай Ястрэмскай (208), якая была мацнейшай за немку Ану Заі - 6:3, 6:4.

Арына Сабаленка (117), якая атрымала трэці нумар пасеву, у стартавым крузе сустрэлася з сербкай Нінай Стаянавіч (191) і ўпэўнена выйграла - 6:1, 6:3. У наступным крузе Сабаленка выйдзе на корт з пераможцай паядынку Штэфані Фогеле (Швейцарыя, 196) - Вікторыя Каменская (Расія, 227).

Сёння на прадстаўнічым турніры ў Токіа беларуска Аляксандра Сасновіч пацярпела паражэнне ад францужанкі Каралін Гарсіі.

Гэтыя тры беларускія тэнісісткі вывелі нацыянальную каманду вясной у фінал Кубка Федэрацыі. Вырашальны матч гэтых спаборніцтваў са зборнай ЗША пройдзе 11-12 лістапада ў "Чыжоўка-Арэне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі