Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2017, 13:54

Дзмітрый Бага ўключаны ў заяўку БАТЭ на матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў з пражскай "Славіяй"

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ адправіліся ў Прагу на матч са "Славіяй" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выязны склад уключаны 21 футбаліст, сярод якіх і паўабаронца Дзмітрый Бага, які ў мінулую суботу папоўніў рады барысаўчан, вярнуўшыся ў каманду пасля выступленняў у грэчаскім "Атрамітасе". У заяўцы таксама навабранец БАТЭ 30-гадовы харвацкі абаронца Юрыца Булят. Галоўны трэнер чэмпіёнаў Беларусі Аляксандр Ермаковіч разлічвае таксама на наступных ігракоў:

варатары - Сяргей Верамко, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы - Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Дзяніс Палякоў, Артур Пік, Яўген Яблонскі;

паўабаронцы - Яўген Бярозкін, Аляксандр Валадзько, Валерыянэ Гвілія, Станіслаў Драгун, Мірка Іваніч, Юрый Кендыш, Ігар Стасевіч;

нападаючыя - Міхаіл Гардзяйчук, Анес Рушэвіч, Мікалай Сігневіч, Ясэ Туомінен.

Пасля прыбыцця ў чэшскую сталіцу, футбалісты БАТЭ вечарам правядуць трэніроўку на полі "Эдэн Арэны", якая ўмяшчае 20 тыс. гледачоў. На ёй 25 ліпеня барысаўчане правядуць першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда чэмпіёнскай Лігі супраць "Славіі" (пачатак гульні ў 20.00 па мінскім часе). Сустрэча ў адказ адбудзецца 2 жніўня на полі "Барысаў-Арэны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі