Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 верасня 2017, 11:31

Дванаццаць каманд прымуць удзел у чэмпіянаце Беларусі па хакеі з шайбай у экстралізе

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дванаццаць каманд прымуць удзел у чэмпіянаце Беларусі па хакеі з шайбай у экстралізе. Першыя матчы ў мацнейшым дывізіёне адбудуцца сёння ў чатырох гарадах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У параўнанні з мінулым сезонам фармат турніру не змяніўся. На першым этапе 26-га чэмпіянату ўдзельнікі згуляюць паміж сабой у два кругі.

Каманды, якія зоймуць у турнірнай табліцы пасля першай стадыі месцы з першага па шостае, кваліфікуюцца ў падгрупу А. Клубы, якія размесцяцца з сёмай па дванаццатую пазіцыю, складуць падгрупу Б.

На гэтай стадыі турніру адбудзецца чатырохкругавы турнір, па выніках якога вызначаецца пераможца рэгулярнага чэмпіянату і восем каманд - удзельніц плэй-оф.

Асноўнымі фаварытамі стартуючага чэмпіянату ў экстралізе па праву лічацца дзеючы ўладальнік Кубка Прэзідэнта гродзенскі "Нёман" і "Юнацтва". Абодва фіналісты плэй-оф мінулага сезона правялі ўдарны падрыхтоўчы адрэзак. "Нёман" згуляў ужо чатыры матчы ў Лізе чэмпіёнаў, падапечныя Міхаіла Захарава прынялі ўдзел у Кубку Татр у Славакіі, на "Чыжоўка-Арэне" адбыўся прадстаўнічы турнір з удзелам клубаў КХЛ, у ходзе якога "Юнацтва" абыграла мінскае "Дынама" - 5:2.

Канкурэнцыю двум клубам пастараюцца скласці таксама "Гомель" пад кіраўніцтвам Алега Хмыля, салігорскі "Шахцёр" Уладзіміра Цыплакова і Алега Антоненкі, а таксама "Дынама-Маладзечна". У распараджэнні настаўніка фарм-клуба беларускага паўнамоцнага прадстаўніка ў КХЛ Дзмітрыя Краўчанкі нямала таленавітых маладых ігракоў, якія маюць вопыт выступлення на міжнародным узроўні.

У першым туры экстралігі 6 верасня згуляюць: "Шахцёр" - "Дынама-Маладзечна" (19.00), "Гомель" - "Магілёў" (19.00), "Юнацтва-Мінск" - "Беларусь U-20", "Металург" (Жлобін) - "Брэст".

Чэмпіёнамі Беларусі па хакеі раней былі: мінскі "Цівалі" (1993, 1994, 1995, 2000), наваполацкі "Палімір" (1996, 1997), гродзенскі "Нёман" (1998, 1999, 2001, 2013, 2014, 2017), мінскі "Керамін" (2002, 2008), "Гомель" (2003), "Юнацтва-Мінск" (2004, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2016), "Дынама-Мінск" (2007), "Металург-Жлобін" (2012), "Шахцёр-Салігорск" (2015).

Найбольш тытулаваным клубам з'яўляецца мінскае "Юнацтва", на рахунку якога сем чэмпіёнскіх тытулаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі