Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2016, 16:54

Два рэкорды ўстанавілі беларускія плыўцы на адкрытым чэмпіянаце Славеніі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная ў ходзе падрыхтоўкі да летніх Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра прыняла ўдзел у адкрытым чэмпіянаце Славеніі, у ходзе якога беларускія плыўцы ўстанавілі два нацыянальныя рэкорды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю 100 м брасам хутчэй за ўсіх пераадолеў Ілья Шымановіч, які не толькі выйграў фінальны заплыў, але і абнавіў рэкорд Беларусі, ён цяпер роўны 1 мін 00,80 сек. Ранейшае дасягненне таксама належала Шымановічу і было ўстаноўлена на красавіцкім чэмпіянаце краіны - 1 мін 00,88 сек. Як адзначылі ў Беларускай федэрацыі плавання, Ілья зрабіў адзін лішні грабок на фінішы і страціў некалькі долей секунды, пакуль не змог атрымаць алімпійскую ліцэнзію катэгорыі "А", кваліфікацыйны час якой 1 мін 00,57 сек. На дыстанцыі 50 м брасам беларус паказаў час 27,64 сек.

Значнага поспеху на турніры таксама дабілася мужчынская зборная Беларусі ў камбінаванай эстафеце 4х100 м у складзе Мікіты Цмыга, Ільі Шымановіча, Яўгена Цуркіна і Антона Латкіна. Каманда абнавіла рэкорд Беларусі, устаноўлены на красавіцкім чэмпіянаце ў Брэсце, на 0,97 сек - 3 мін 35,77 сек.

Мікіта Цмыг пераадолеў сваю частку дыстанцыі 100 м на спіне за 54,54 сек, Ілья Шымановіч 100 м брасам праплыў за 1 мін 00,48 сек. Яўген Цуркін паказаў рэзультат на 100 м батэрфляем - 51,59 сек. Завяршаў эстафету Антон Латкін, які пераадолеў 100 м вольным стылем за 49,16 сек. Квартэт выступаў без аднаго з лідараў - Паўла Санковіча, які трэніруецца па індывідуальнай праграме ў ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі