Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2017, 17:30

Два беларускія тэнісісты выйшлі ў другі круг кваліфікацыі "Ралан Гарос"

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тэнісісты Ілья Івашка і Уладзімір Ігнацік выйшлі ў другі круг кваліфікацыі другога ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема "Ралан Гарос" (прызавы фонд 36 млн еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе адбору ў асноўную сетку Ілья Івашка (199-ы нумар у рэйтынгу АТП) у двух сэтах перайграў бельгійца Кімера Капеянса (164) - 6:2, 6:2. У другім крузе беларусу давядзецца згуляць з пераможцам процістаяння Марыус Копіл (93) з Румыніі / Дзяніс Шапавалаў (190) з Канады.

Уладзімір Ігнацік (149) сёння на кортах у Парыжы ўпэўнена перайграў прадстаўніка Кітая Дзі Ву (217) - 6:1, 6:2. Далей па сетцы спаборніцтваў ён сустрэнецца з калумбійцам Сант'яга Хіральда (107).

У жаночай кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Францыі выступяць дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка (114) і Вольга Гаварцова (142).

Каб прабіцца ў лік 128 удзельнікаў асноўнага этапу, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.

Без папярэдняга адбору ў асноўнай сетцы на грунтавых кортах "Ралан Гарос" згуляе беларуска Аляксандра Сасновіч (96), а таксама Максім Мірны, які выступіць у мужчынскім парным разрадзе разам з расійскім тэнісістам Міхаілам Южным.

На іншым турніры ў Францыі ў Страсбругу беларуска Вера Лапко (251-ы нумар у рэйтынгу ВТА) у першым крузе ўступіла Магдзе Лінет (97) - 4:6, 6:3, 2:6 і завяршыла барацьбу ў асноўнай сетцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі