Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 ліпеня 2016, 14:18

Два беларускія спартсмены пройдуць дадатковую праверку наконт мельдонію - WADA

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія спартсмены пройдуць дадатковую праверку на допінг у сувязі з ужываннем мельдонію. Аб гэтым беларускаму боку паведаміла Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Як расказаў дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Дзяніс Мужухін, у адпаведнасці з атрыманай ад Сусветнага антыдопінгавага агенцтва інфармацыяй з 39 беларускіх спартсменаў, у допінг-пробах якіх у 2016 годзе быў выяўлены мельдоній, толькі двое атлетаў пройдуць дадатковую праверку. Іх прозвішчы пакуль не называюцца ў інтарэсах правядзення аб'ектыўнага расследавання.

"Нязначная канцэнтрацыя мельдонію, выяўленая ў допінг-пробах 37 беларускіх спартсменаў, сведчыць аб прыёме імі гэтай субстанцыі ў 2015 годзе, калі мельдоній не ўваходзіў у адпаведны спіс WADA", - падкрэсліў Дзяніс Мужухін. Больш падрабязная інфармацыя наконт тлумачэнняў WADA ў бліжэйшы час з'явіцца на сайце НАДА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі